ЭКСКЛЮЗИВ
Шоу-бизнес Беларуси
БИТЛОМАНИЯ ДО КИЕВА ДОВЕДЕТ!
Споет ли Полина Смолова с Полом Маккартни?
НАШ ПАРТНЕР
РАССЫЛКА
|
Дамскае танга
П’еса расійскага драматурга В. Асланавай, у мінулым артысткі тэатра, – яскравае жыццеапісанне, поўнае дакладна выпісаных вобразаў і характараў. Галоўныя гераіні спектакля – дзве сваячкі, ужо немаладыя жанчыны з вельмі рознымі жыццёвымі гісторыямі: першая – былая артыстка мюзік-хола, жыццё якой было поўнае яскравых артыстычных падзей і ўражанняў, сувязяў і знаёмстваў, другая – старая дзева, якая нічога акрамя свайго мястэчка не бачыла. Здавалася б артыстычная кар’ера ўжо ў мінулым, і адзінае, што засталося, – гэта бавіць час успамінамі пра былое ды слухаць гісторыі дзівака-вучонага. Але аднойчы іх лад жыцця парушыў званок тэлефона...
У спектаклі заняты заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Тамара Нікалаева-Апіёк, Георгій Маляўскі, артыстка Ала Долгая. Рэжысёр спектакля – Вячаслаў Паўлюць. Мастак – Людміла Скітовіч. Пастаноўка танца – Яўгенія Кульбачная. У спектаклі гучыць музыка Адамо і Азола.
- Рэжысёр: Вячаслаў Паўлюць - Прэм’ера: 24.11.08 - Працяг: 1.40
|
|
|
|